У Мінскім раёне грузавік пратараніў легкавік з дзецьмі (фота). 21.by

У Мінскім раёне грузавік пратараніў легкавік з дзецьмі (фота)

17.11.2016 13:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Мінскім раёне грузавік Mercedes-Benz Atego (ім кіраваў 55-гадовы мужчына) пратараніў легкавік Toyota Avensis з дзецьмі, які стаяў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, паведамляе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося каля 7.45 ў сераду, 16 лістапада, на 13-м кіламетры аўтадарогі Слабада — Паперня. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 59-гадовы кіроўца легкавіка, 11-гадовы хлопчык і 17-гадовая дзяўчына, іх шпіталізавалі. Шпіталізацыя 14-гадовай дзяўчынцы, якая таксама была ў аўтамабілі, не спатрэбілася.

Адзначаецца, што і кіроўцы, і пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Мінскім раёне грузавік Mercedes-Benz Atego (ім кіраваў 55-гадовы мужчына) пратараніў легкавік Toyota Avensis з дзецьмі, які стаяў з уключанай аварыйнай сігналізацыяй,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика