У бліжэйшыя дні ў Беларусі крыху пацяплее, чакаюцца дажджы і мокры снег. 21.by

У бліжэйшыя дні ў Беларусі крыху пацяплее, чакаюцца дажджы і мокры снег

17.11.2016 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя дні ў Беларусі крыху пацяплее, чакаюцца дажджы і мокры снег. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, уначы ў пятніцу, 18 лістапада, будзе ад 2 градусаў марозу на ўсходзе да +4 на захадзе, удзень — 1-6 цяпла, у Брэсцкай вобласці — да плюс 8 градусаў. У начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй краіне пройдуць мокры снег і дождж, у дзённыя гадзіны — ападкі магчымыя на поўначы.

У суботу, 19 лістапада, уначы чакаецца ад 1 градуса марозу на ўсходзе да 5 цяпла на захадзе, удзень — 2-8 градусаў са знакам плюс (на Брэстчыне — да +10). Уначы кароткачасовыя дажджы магчымыя ў асобных раёнах, удзень — пераважна на паўночным захадзе. У нядзелю, 20 лістапада, умовы надвор'я істотна не зменяцца.

Невялікае пахаладанне прагназуецца ў пачатку наступнага тыдня. У начныя гадзіны будзе ад мінус 5 да 2 градусаў цяпла, удзень — ад мінус 2 да 5 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У бліжэйшыя дні ў Беларусі крыху пацяплее, чакаюцца дажджы і мокры снег. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, уначы ў пятніцу, 18 лістапада,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика