З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку. 21.by

З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку

02.12.2016 18:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку на вуліцы Гогаля. Ён здарыўся каля 18-й гадзіны ў чацвер, 1 снежня. З цэнтральнай бібліятэкі імя Скарыны (яна займае першы паверх будынка Полацкага гарадскога палацу культуры) былі эвакуяваныя 63 чалавекі, пацярпелых не было.

Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, у памяшканні архіву бібліятэкі была пашкоджанана драўляная падлога, знішчана электрасвяцільня, 20 кніг, пашкоджаная электраправодка. Адзначаецца, што дзякуючы своечасоваму выяўленню ўзгарання і зладжаным дзеянням ратавальнікаў страты ад пажару былі мінімальныя. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by З'явіліся здымкі з пажару ў бібліятэчным архіве ў Полацку на вуліцы Гогаля. Ён здарыўся каля 18-й гадзіны ў чацвер, 1 снежня. З цэнтральнай бібліятэкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика