Мытнікі знайшлі ў лісце $5 тысяч, якія з ЗША прыслалі беларусу на Каляды. 21.by

Мытнікі знайшлі ў лісце $5 тысяч, якія з ЗША прыслалі беларусу на Каляды

08.12.2016 15:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Мінская рэгіянальная мытня.

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні знайшлі ў лісце, які быў дасланы з ЗША грамадзяніну Беларусі, 5 тысяч долараў — 50 банкнот наміналам 100 долараў. Пры гэтым у мытнай дэкларацыі згадваліся толькі дакументы. Долары мытнік заўважыў з дапамогай рэнтгеналагічнага сканера, пасля чаго было прынятае рашэнне аб правядзенні мытнага агляду. Долары былі загорнутыя ў фальгу і пакладзеныя ў калядную паштоўку.

Такім чынам, валюта аказалася незадэклараванай. Яе можна было легальна пераслаць толькі ў лісце з аб'яўленай каштоўнасцю. Цяпер жа яе лёс вырашыць суд, адзначае прэс-служба Мінскай рэгіянальнай мытні.

Вядома, што за 11 месяцаў 2016-га Мінскай рэгіянальнай мытняй былі зафіксаваныя 221 спроба незаконнага перамяшчэння валюты. Было знойдзена больш за 17 тысяч долараў ЗША і амаль 16 тысяч еўра.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Мінская рэгіянальная мытня. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні знайшлі ў лісце, які быў дасланы з ЗША грамадзяніну Беларусі, 5 тысяч долараў — 50...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика