У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет
02.01.2017 12:18
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 1 студзеня. У міліцыю патэлефанавалі і паскардзіліся, што ў адной з кватэр жылога дома па праспекце Любімава шумна працягваецца адзначэнне навагодняга свята. Па гэтым адрасе быў адпраўлены сяржант міліцыі. афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, сапраўды ў кватэры шумелі. Дзверы адчыніў п'яны мужчына, які на патрабаванне "перастаць перашкаджаць суседзям", нанёс міліцыянеру ўдары ў грудзі і па галаве, а пасля "паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянера". Сяржант зрабіў папераджальны стрэл, а пасля два стрэлы ў хулігана і параніў яго. Мужчыну шпіталізавалі. Быў шпіталізаваны і супрацоўнік міліцыі, які атрымаў пашкоджанні, у тым ліку чэрапна-мазгавую траўму. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў ці іншай асобе, якая ахоўвае правапарадак" (арт. 363 КК). Як паведамляе , маці параненага не верыць, што яе 28-гадовы сын мог справакаваць інцыдэнт. Паводле яе слоў, ён адзін адчыняў дзверы, а за імі былі, як мінімум, двое міліцыянераў. Куля закранула сыну частку лёгкага, ён знаходзіцца ў шпіталі пад аховай у стабільна цяжкім стане. Маці да яго не пускаюць. дадае, што паранены міліцыянерам мужчына працуе на "Кераміне". Новы год ён адзначаў разам з сябрамі і іх сем'ямі. На выклік сапраўды прыехалі, нібыта, некалькі міліцыянераў. Да разбіральніцтва падключыўся Следчы камітэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Мінску напалі на міліцыянера, спрабавалі забраць пісталет. Здарэнне адбылося каля 7-й гадзіны раніцы 1 студзеня. У міліцыю патэлефанавалі і...
|
|