У Полацкім раёне трапіла ў ДТЗ і перакулілася маршрутка, у якой былі дзеці. 21.by

У Полацкім раёне трапіла ў ДТЗ і перакулілася маршрутка, у якой былі дзеці

03.01.2017 10:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: vk.com/2gorodaby

У Полацкім раёне каля вёскі Чарнешчына трапіла ў ДТЗ маршрутнае таксі. Здарэнне адбылося 2 студзеня каля 21-й гадзіны на аўтадарозе Наваполацк — Полацк.

Як пішуць у сацсетках, вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго маршрутку вынесла на абочыну, дзе яна сутыкнулася з прыпаркаваным пазадарожнікам. Мікрааўтобус перакуліўся на правы бок. Заднія дзверы адчыніць не ўдалося, таму пасажыры, а сярод іх былі і дзеці, пакідалі салон праз дзверы кіроўцы.

Адзначаецца, што маршрутка была запоўненая людзьмі. На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: vk.com/2gorodaby У Полацкім раёне каля вёскі Чарнешчына трапіла ў ДТЗ маршрутнае таксі. Здарэнне адбылося 2 студзеня каля 21-й гадзіны на аўтадарозе Наваполацк —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика