Пад Брэстам выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну і дзіця, пацярпелых у ДТЗ
15.01.2017 16:40
—
Разное
|
Фота: МНС Пад Брэстам у цяжкім ДТЗ пацярпелі мужчына-кіроўца і хлопчык 2009 года нараджэння. Увечары 14 студзеня на трасе М-1 каля вёскі Чэрні адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў — “Фольксваген-Пасат” і “Аўдзі-80”. У салоне “Аўдзі” заціснула кіроўцу і дзіця. На месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, якія дасталі хлопчыка з машыны, абрэзаўшы рэмен бяспекі. Дзіця шпіталізаванае з траўмамі ў Брэсцкую абласную клінічную лякарню. Кіроўцу даставалі з машыны пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, ён таксама атрымаў пашкоджанні і быў шпіталізаваны, перадае прэс-служба Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС Пад Брэстам у цяжкім ДТЗ пацярпелі мужчына-кіроўца і хлопчык 2009 года нараджэння. Увечары 14 студзеня на трасе М-1 каля вёскі Чэрні адбылося лабавое...
|
|