Сапраўднае вясновае цяпло прыйдзе ў Беларусь у першыя красавіцкія выходныя
27.03.2017 19:34
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. Пра гэта агенцтву У аўторак уначы і зранку па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовы дождж і мокры снег. Днём будзе пераважна без ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца парывісты вецер. Уначы чакаецца ад нуля да 6 градусаў цяпла. Удзень будзе +4...+10 градусаў, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 11-15 градусаў вышэй за нуль. У сераду ўначы будзе да 6 градусаў марозу. А зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Слупок тэрмометра ўдзень пакажа ад 2 да 9 градусаў цяпла. На паўднёвым захадзе ўдзень чакаецца да +10...+15 градусаў. У чацвер уначы на большай частцы тэрыторыі таксама пройдуць кароткачасовыя ападкі: дождж, мокры снег. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі. Уначы тэмпература паветра будзе ад -4 па поўначы да +5 па поўдні. Удзень прагназуюць +2...+8 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў цяпла. У пятніцу зранку і ўдзень чакаюцца кароткачасовы дождж і мокры снег. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу, удзень прагназуецца 2-9 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе ўдзень чакаецца 10-15 градусаў цяпла. Сапраўднае вясновае цяпло сіноптыкі абяцаюць толькі на выходных. Удзень у суботу +11...+18 градусаў, толькі па паўночным усходзе будзе не вышэй за 5-10 градусаў цяпла. У нядзелю начная тэмпература чакаецца ад +1 да +8 градусаў. Удзень будзе 14-20 градусаў вышэй за нуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў... |
|