ДДТ вязе ў Мінск новую праграму "Гісторыя гуку"
25.07.2017 17:52
—
Разное
|
Фота: федеральныеновости.рф Крыху больш за год таму Юрый Шаўчук распавёў, што працуе над музычным экскурсам у доўгую і прадуктыўную гісторыю ДДТ. Гурт быў створаны ў раннія 80-я, і яшчэ да распаду СССР паспеў запісаць 7 альбомаў. Каб сабраць "Гісторыю гуку", Шаўчук адклаў падрыхтоўку новага матэрыялу. Што атрымалася — беларусы змогуць убачыць і пачуць 15 лістапада ў "Мінск-Арэне". Назва канцэрту сімвалічная: у праграме сабраныя песні з розных эпох, пачынаючы 1980-мі і заканчваючы сучаснасцю. Увесь гэты час гучанне ДДТ змянялася: ад прымітыўнага гітарнага року да лірычных баладаў, ад жорсткага саўнду "Мира номер ноль" да эксперыментаў з электронікай, ад рытм-энд-блюзу да industrial. Гучанне было розным, але галоўнае заставалася ў ДДТ нязменным: любоў да чалавека, які жыве ў найноўшыя часы, у часы пераменаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: федеральныеновости.рф Крыху больш за год таму Юрый Шаўчук распавёў, што працуе над музычным экскурсам у доўгую і прадуктыўную гісторыю ДДТ. Гурт быў...
|
|