У Лепелі гарэў рэчавы рынак, пацярпелі гандлёвыя павільёны
15.08.2017 10:36
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Раніцай 14 жніўня ў Лепелі загарэўся рэчавы рынак ІП "Матроша". Пажарныя На момант узнікнення пажару наведвальнікаў на рынку не было, бо па панядзелках ён не працуе. Таму эвакуацыя не праводзілася. Узгаранне было лакалізавана на працягу паўгадзіны. У выніку пажару ў 11 павільёнах пашкоджаныя дахі (249 квадратных метраў), унутраная ашалёўка сцен, гандлёвае абсталяванне, маёмасць. Дах кацельні згарэў цалкам. Прычына пажару высвятляецца. Ратавальнікі разглядаюць дзве версіі, не звязаныя з крыміналам: парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання і парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых апаратаў і прыладаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Раніцай 14 жніўня ў Лепелі загарэўся рэчавы рынак ІП "Матроша". Пажарныя прыбылі на месца ўзгарання праз тры хвіліны пасля выкліку. Яны ўбачылі, як...
|
|