У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца да 34 градусаў цяпла
17.08.2017 15:04
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца спякотнае, з дажджамі і навальніцамі, надвор’е. У другой палове дня 17 жніўня (да 18-й гадзіны) амаль па ўсёй Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях, на захадзе Гомельшчыны і Магілёўшчыны чакаюцца навальніцы з моцным ветрам (парывы — да 20 метраў за секунду), месцамі — град (у сталіцы — моцныя ліўні). Сіноптыкамі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Спрыяльнае надвор’е чакаецца толькі пасля 23.00. Пра гэта ў Facebook У пятніцу, 18 жніўня, у Гомельскай вобласці тэмпература паветра дасягне 30-32 градусаў са знакам плюс (дажджы і навальніцы прагназуюцца пераважна ў Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях). У суботу ўжо практычна па ўсёй краіне ўдзень будзе ад +28 да +34 (у Мінску — 30-31 градус цяпла), уначы — ад +15 да +20, ападкі магчымыя толькі месцамі. У нядзелю, 20 жніўня, спякота пачне адыходзіць на ўсход. У начныя гадзіны будзе 15-20 цяпла, у дзённыя — 23-29 градусаў, на ўсходзе — да +34. Дажджы чакаюцца пераважна на захадзе краіны, месцамі — навальніцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца спякотнае, з дажджамі і навальніцамі, надвор’е. У другой палове дня 17 жніўня (да 18-й гадзіны) амаль па ўсёй...
|
|