У Столінскім раёне згарэла 300 тон свежай саломы. 21.by

У Столінскім раёне згарэла 300 тон свежай саломы

26.08.2017 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

300 тон свежай саломы згарэла ў вёсцы Варані Столінскага раёна. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў полі, дзе захоўваўся грубы корм. Усяго на пляцоўцы было каля 800 тон саломы сёлетняга пакосу, складзенай у рулоны.

Пажарныя і супрацоўнікі сельгаспрадпрыемства, якому належала поле, выратавалі ад агню 500 тон саломы.

Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць з агнём. Вінаватага ў здарэнні шукаюць.

У тым жа Столінскім раёне ўчора позна ўвечары адбыўся яшчэ адзін пажар — у вёсцы Струга загарэўся будынак цялятніка, які не эксплуатуецца. Прычынай здарэння таксама магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву 300 тон свежай саломы згарэла ў вёсцы Варані Столінскага раёна. Здарэнне адбылося ў ноч на суботу ў полі, дзе захоўваўся грубы корм. Усяго на пляцоўцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика