Пад Асіповічамі грузавы цягнік урэзаўся ў паўпрычэп МАЗа. 21.by

Пад Асіповічамі грузавы цягнік урэзаўся ў паўпрычэп МАЗа

10.10.2017 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

9 кастрычніка каля 14-й гадзіны асіповіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне на чыгуначным пераездзе каля станцыі Лапічы. Прыбыўшы на месца, яны пабачылі, што грузавы цягнік "Асіповічы — Градзянка" на нерэгуляваным пераездзе сутыкнуўся з пустым паўпрычэпам аўтамабіля МАЗ.

У грузавым цягніку было сем вагонаў, гружаных шчэбнем, і цеплавоз.

Пры ДТЗ механічныя пашкоджанні атрымалі паўпрычэп і цеплавоз. У цеплавозе сышлі з рэек другая і трэцяя колавыя пары. Аўтамабіль МАЗ пашкоджанняў не атрымаў. 

У цеплавозе на момант інцыдэнту былі машыніст і яго памочнік, якія не пацярпелі. Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Рамонтна-аднаўленчыя работы былі завершаныя У 18-21, рух адноўлены. Затрымка руху аднаго цягніка склала 57 хвілін.

Расследаваннем займаецца аддзяленне ДАІ Асіповіцкага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 9 кастрычніка каля 14-й гадзіны асіповіцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра сутыкненне на чыгуначным пераездзе каля станцыі Лапічы. Прыбыўшы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика