Ураджэнец Бабруйска паўтара года здымаў гей-порна ў мінскай кватэры. 21.by

Ураджэнец Бабруйска паўтара года здымаў гей-порна ў мінскай кватэры

23.10.2017 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: KYKY.org

Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 32-гадовага беспрацоўнага ўраджэнца Бабруйска (Магілёўская вобласць), які па месцы жыхарства ў Мінску арганізаваў порнастудыю. Студыя працавала паўтара года: з лютага 2016 года па кастрычнік 2017 года. 

Бабруйчанін спецыялізаваўся на здымках гей-порна. Пра гэта сведчаць матэрыялы, знойдзеныя аператыўнікамі падчас агляду яго кватэры. Яны выявілі і канфіскавалі фотаапараты, аб'ектывы, SD-карты і іншае абсталявання для фота- і відэаздымак, а таксама фалаімітатары. Адзнятыя парнаграфічныя матэрыялы мужчына перасылаў за мяжу, за што атрымліваў грашовыя пералічэнні.

Супраць падпольнага парнографа распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.343 Крымінальнага кодэкса — Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару. Яму пагражаюць чатыры гады турмы, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: KYKY.org Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю затрымалі 32-гадовага беспрацоўнага ўраджэнца Бабруйска (Магілёўская вобласць), які па месцы жыхарства ў Мінску...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика