У Лунінецкім раёне ў лабавым сутыкненні загінуў 56-гадовы кіроўца
01.11.2017 18:10
—
Разное
|
Фота: gaibrest.by Раніцай 1 лістапада на 313-м кіламетры аўтадарогі М10 Гомель — Кобрын — мяжа Расійскай Федэрацыі адбылася аварыя са смяротным зыходам. Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус Mercedes Sprinter апынуўся на паласе сустрэчнага руху, калі з'язджаў з моста. Там ён лоб у лоб сутыкнуўся з Volkswagen Passat. У выніку ДТЗ 56-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля памёр на месцы. Яго жонка з траўмамі знаходзіцца ў бальніцы. Кіроўца Mercedes — 34-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны Столінскага раёна — не пацярпеў, паведамляе начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе брэсцкага ДАІ Наталля Сахарчук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Раніцай 1 лістапада на 313-м кіламетры аўтадарогі М10 Гомель — Кобрын — мяжа Расійскай Федэрацыі адбылася аварыя са смяротным зыходам. Паводле...
|
|