У Беларусі затрымалі расіяніна, якога падазраюць у педафіліі. 21.by

У Беларусі затрымалі расіяніна, якога падазраюць у педафіліі

10.11.2017 13:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Беларусі затрымалі 25-гадовага грамадзяніна Расіі, якога падазраюць у педафіліі. Праз інтэрнэт ён пазнаёміўся з двумя школьніцамі з Кобрынскага раёна ва ўзросце 12 і 13 гадоў. У сацсетках мужчына вёў з дзяўчынкамі размовы сэксуальнага характару, дасылаў ім парнаграфічныя матэрыялы. Летам расіянін прыехаў у Беларусь. У Кобрыне ён зняў кватэру, купіў алкаголь і запрасіў школьніц у госці, уступіў з імі ў палавую сувязь.

Як інфармуе БЕЛТА, у затрыманага мужчыны забралі ноўтбук і тэлефон, знайшлі там 1 тэрабайт дзіцячай парнаграфіі. Крымінальную справу распачалі па артыкулах “палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту” (арт. 168 КК) і “распусныя дзеянні” (арт. 169 КК).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Беларусі затрымалі 25-гадовага грамадзяніна Расіі, якога падазраюць у педафіліі. Праз інтэрнэт ён пазнаёміўся з двумя школьніцамі з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика