На пажары пад Магілёвам загінулі трое дарослых і адно дзіця
12.11.2017 14:00
—
Разное
|
![]() Фота: МНС На пажары пад Магілёвам загінулі трое дарослых і адно дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю ў вёсцы Ліпец. Паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме паступіла ў экстраныя службы ў 2.16. У момант прыбыцця пажарных дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце абрынуліся. Суседзі паведамілі выратавальнікам, што там могуць знаходзіцца людзі. Пазней пажарныя знайшлі там чатыры трупы. Гаспадыня дома, 60-гадовая пенсіянерка, у момант пажару адсутнічала. Загінулі 41-гадовая дачка гаспадыні са сваім двухгадовым сынам, а таксама пляменніца разам з мужам. Суседзі характарызавалі сям’ю здавальняюча. Пры гэтым вядома, што сям’я была на ўліку ў аддзеле адукацыі паводле сацыяльна-небяспечнага становішча, паведамляе прэс-служба Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МНС На пажары пад Магілёвам загінулі трое дарослых і адно дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю ў вёсцы Ліпец. Паведамленне пра ўзгаранне ў...
|
|