У Магілёве мужчына спрабаваў абрабаваць банк. 21.by

У Магілёве мужчына спрабаваў абрабаваць банк

20.11.2017 18:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Дзмітрый Фомчанка / vk.com/my.mogilev

20 лістапада ў Магілёве мужчына паспрабаваў абрабаваць адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве, піша tut.by. Пры гэтым ён пагражаў прадметам, падобным да пісталета. Як удакладніў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, мужчыну затрымалі.

Па яго словах, у памяшканні знаходзіліся работнікі аддзялення банка, а атксама кліенты. "Будынак ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП затрымалі падазраванага", — распавёў падрабязнасці Ігнатовіч.

У сацсетках магілёўцы паведамілі, што ў раёне вуліцы Каліноўскага было чуваць страляніну. Аддзяленне банка акружыла міліцыя, побач дзяжурылі медыкі.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Дзмітрый Фомчанка / vk.com/my.mogilev 20 лістапада ў Магілёве мужчына паспрабаваў абрабаваць адно з банкаўскіх аддзяленняў у Магілёве, піша tut.by. Пры гэтым ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика