У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў
23.11.2017 18:54
—
Разное
|
![]() Фота: sk.gov.by У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў. Два школьніка ва ўзросце 14 і 15 гадоў правялі сваю акцыю ў ноч на 5 чэрвеня 2017 года. Яны скралі з прыпаркаваных машын (пераважна “БМВ Х5”) люстэркі, страты склалі больш за 4400 рублёў. Адзін з гэтых школьнікаў, васьмікласнік, праходзіць і па іншай справе. Яго падазраюць у тым, што ён разам з двума іншымі сваімі сябрамі, навучэнцамі прафесійна-тэхнічнага каледжу, скраў матэрыяльныя каштоўнасці з гандлёвага павільёна на рынку “Максімус”. Хлопцы знаходзяцца пад наглядам бацькоў. Матэрыялы крымінальнай справы ўжо перадалі ў суд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Мінску група падлеткаў займалася крадзяжамі люстэркаў з дарагіх аўтамабіляў. Два школьніка ва ўзросце 14 і 15 гадоў правялі сваю акцыю ў ноч на 5... |
|