У Баранавічах праз сямейны скандал эвакуявалі 117 чалавек. 21.by

У Баранавічах праз сямейны скандал эвакуявалі 117 чалавек

26.11.2017 16:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Баранавічах сямейны скандал скончыўся эвакуацыяй 117 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, ініцыдэнт здарыўся позна ўвечары 25 лістапада. Міліцыя прыбыла на стандартны выклік — у кватэры 42-гадовага беспрацоўнага мужчыны было шумна. Падчас агляду кватэры праваахоўнікі знайшлі падобны да гранаты прадмет.

На месца выехала следча-аператыўная брыгада, хуткая дапамога, МНС і КДБ. Жыхары дома былі эвакуяваныя. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы забралі корпус вучэбнай гранаты Ф-1 і запал да яе, корпус 50 мм мінамётнай міны часоў Другой сусветнай вайны (без выбуховых рэчываў), а таксама 100 грамаў пораху.

Уладальнік боепрыпасаў затрыманы. Праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў У Баранавічах сямейны скандал скончыўся эвакуацыяй 117 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика