Уначы ў чацвер па паўночным усходзе Беларусі будзе да 10 градусаў марозу. 21.by

Уначы ў чацвер па паўночным усходзе Беларусі будзе да 10 градусаў марозу

20.12.2017 15:36 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. Удзень пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі будзе галалёд. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе ўначы няўстойлівы 2-7 метраў за секунду, днём паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца  ад 2 да 8 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях па паўночным усходзе — да 10 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -6 да 0 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 21 снежня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика