На Малой Траецкай у будынку 1875 года хутка адкрыецца новы апарт-гатэль. 21.by

На Малой Траецкай у будынку 1875 года хутка адкрыецца новы апарт-гатэль

28.12.2017 12:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэканструкцыя старога дома на Малой Траецкай, 13 ужо скончана. Два паверхі будынка гатовыя, а на трэцім паверсе завяршаецца рамонт. У пачатку студзеня 2018 новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна зможа прыняць першых наведвальнікаў, распавядае hrodna.life.


Рэканструкцыя будынка 1875 года на ціхай вуліцы Малой Траецкай доўжылася з вясны 2016 года. Заказчыкам выступаў мясцовы бізнесовец Валерый Грытчанко, уладальнік гасцініцы «Славія» і апарт-гатэля на 17 Верасня, які адкрыўся ў 2017 годзе.

Рэканструкцыю будынка на Малой Траецкай вялi нетыповым для Гродна спосабам: каб захаваць стары дом, яго вырашылі абкласці новымі цаглінамі.


Так выглядаў будынак год таму. Фото: hrodna.life

 — Стан будынка быў жахлівы — сцены патрэсканыя, унутры ўсё перагнiла. Прасцей было разваліць і пабудаваць новы, але вырашылі дом ратаваць. Мы ставілі швелеры — сцягвалі сцены. Пасля сталі абкладваць звонку чырвонай цэглай. Гэта не толькі ўцяпляльнік, яна яшчэ і ўтрымлівае аварыйныя сцены. Потым цэглу нават не будзе бачна — усё затынкуем, — распавядаў у снежнi 2016 года адзін з рабочых.


Новы апарт-гатэль у цэнтры Гродна разлічаны на 4 двухпакаёвых нумары з кухняй. За суткі наведвальнікам прыйдзецца заплаціць каля 130 рублёў.

Апарт-гатэль — тып гасцініцы, у якой нумары ўяўляюць сабой асобную кватэру. Апарт-гатэлі разлічаны на гасцей, гатовых гатаваць сабе ежу самастойна, таму ў іх ёсць кухні з усім неабходным посудам. Плата ў такіх гасцініцах бярэцца не за асобнае месца, а за ўсю кватэру, але колькасць людзей рэгламентуецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэканструкцыя будынка 1875 года на ціхай вуліцы Малой Траецкай доўжылася з вясны 2016 года. Заказчыкам выступаў мясцовы бізнесовец Валерый Грытчанко, уладальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика