У Баранавічах 11 чалавек эвакуявалі праз неадэкватнага мужчыну. 21.by

У Баранавічах 11 чалавек эвакуявалі праз неадэкватнага мужчыну

15.01.2018 22:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: intex-press.by

Удзень 15 студзеня ў аператыўна-дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС затэлефанаваў мясцовы 50-гадовы жыхар. Мужчына паведаміў, што незнаёмыя людзі патрабуюць ад яго перадаць ім 150 рублёў, піша sb.by

На месца здарэння неадкладна выехаў нарад міліцыі. Але мужчына не адчыніў дзверы міліцыянтам. Ён паводзіў сябе неадэкватна, заявіў, што адчыніў газ, і пагражаў узарваць дом, удакладняе intex-press.by.

Выявілася, што з тэлефона, які належыць мужчыну, у экстранныя службы Баранавічаў паступіла 25 тэлефанаванняў з разнастайнымі пагрозамі. 

Міліцыянты эвакуявалі 11 жыхароў аднапавярховага шматкватэрнага дома. Для бяспекі спецыялісты аварыйных службаў адключылі ў будынку электрычнасць і газ. 

Пасля перамоваў міліцыянты пайшлі на штурм памяшкання, дзе быў мужчына. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што спецыяльныя службы абследавалі жылыя памяшканні дома і не знайшлі якіх-небудзь выбухованебяспечных прадметаў.

Затрыманага мужчыну перадалі медыкам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: intex-press.by Удзень 15 студзеня ў аператыўна-дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС затэлефанаваў мясцовы 50-гадовы жыхар. Мужчына паведаміў, што незнаёмыя людзі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика