Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць
06.02.2018 22:10
—
Разное
|
![]() Фота: sudexpert.gov.by Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. Як інфармуе сайт , 33-гадовы мужчына дзейнічаў па аднолькавай схеме. Ён прыязджаў у Баранавічы, знаходзіў пенсіянераў, якія здавалі пакоі і не цікавіліся дакументамі. Пасля знікалі грошы і камп’ютарная тэхніка. Праваахоўнікам вядома пра тры такія выпадкі. Мужчыну знайшлі па адбітках пальцаў, якія ён пакінуў на месцы здарэння. Раней зламыснік ужо меў праблемы з законам, быў асуджаны. Пасля чарговага крадзяжу мінчук з’язджаў у Расію. Калі яго затрымалі, высветлілася, што скрадзеную маёмасць ён паспеў прадаць, а грошы патраціў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Крадзеж”. А ў Мінску хлопец і дзяўчына здымалі кватэры на суткі, . Іх затрымалі. Высветлілася, што маладыя людзі працавалі на інтэрнэт-краму, якая распаўсюджвае асабліва небяспечны псіхатроп. Зараблялі грошы “на прыгожае жыццё”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Мінчук здымаў у Баранавічах пакоі ў кватэрах, каб іх абкрадаць. Як інфармуе сайт sudexpert.gov.by, 33-гадовы мужчына дзейнічаў па аднолькавай схеме. Ён... |
|