У парку Камсамольскім восень залатая
Шчыра замятае нашыя сляды,
Рэха пацалункаў у вырай адлятае,
На восеньскім пейзажы ўжо не я і ты…
Дрэвы векавыя ў дажджавым вэлюме
Пра сустрэчы нашы жвава рэй вядуць,
Дыванком стракатым, у жоўценькім касцюме
Пад крылом птушыным мары адлятуць.
Салаўі вярнуцца ціхім веснім раннем,
У парку Камсамольскім мы сустрэнем зноў
На лаўцы запаветнай нашае каханне,
Завіруе ў сэрцы, вернецца любоў!
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.
Фотаэцюд Святланы Вазняк.