Славутыя землякі Піншчыны. Любоў Дзікавіцкая
29.03.2018
—
Разное
|
>
Любоў Дзікавіцкая піша вершы са школьных гадоў. Брала ўдзел у семінарах маладых пісьменнікаў у Доме творчасці «Іслач», неаднойчы з’яўлялася ўдзельніцай літаратурных семінараў у Каралішчавічах. Творы друкаваліся ў літаратурным альманаху «Дзень паэзіі», часопісах «Маладосць», «Нёман», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у абласным і мясцовым друку, рэгіянальных літаратурных зборніках «Піншчына літаратурная», «Белай вежы свет», «На ладонях Припяти и Пины». Перакладала вершы на рускую мову. У 2006 г. прынята ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У паэзii Л. Дзiкавiцкай усё выпакутавана ў душы, а потым выпiсана ў радок. Чытаеш i пераконваешся, наколькi ўсё тое, аб чым вершы, ёй знаёма, блiзка, перажыта самою. Вершы пiшуцца сэрцам. Гэта яно кiруе пяром па аркушы белай паперы. Гэта яно: выказваецца, выгаворваецца, выбольваецца. Спароджаныя Любоўю Дзiкавiцкай творы сведчаць аб гэтым дужа, яскрава. Унiклiвы i спачуваючы чытач пачуе няўрымслiвае i неспакойнае сэрца паэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Любоў Сямёнаўна Дзікавіцкая (Будзько) нарадзілася 8 кастрычніка 1962 г. у в. Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1978 г. скончыла Востраўскую васьмігодку....
|
|