Псіхалогія – яе прызванне. 21.by

Псіхалогія – яе прызванне

29.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Бываючы ў цэнтры Жабінкі, часта сустракаюся з Вольгай Рэбякеўша (Каско), якая працуе псіхолагам у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Узнікла думка: “Чаму б не расказаць пра яе на старонках раёнкі?” Нараджэнка райцэнтра, тут атрымала сярэднюю адукацыю, а затым маладым спецыялістам вярнулася на малую радзіму. Дый пра людзей гэтай прафесіі не так часта расказваюць у друку.
Сустрэча з Вольгай Аляксандраўнай адбылася ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, дзе ёсць кабінет псіхалагічнай дапамогі. Размова набыла шчыры, давяральны характар. Гэта былі ўспаміны пра сям’ю, бацькоў, юнацкія мары, вучобу і працу, якой ужо аддадзена восем гадоў жыцця. Бацькі Вольгі – творчыя людзі. Нягледзячы на тое, што паводле дыпломаў яны настаўнікі, працоўная дзейнасць іх была звязана з журналістыкай. Алесь Канстанцінавіч (на жаль, нядаўна яго не стала) быў надзелены багатым творчым талентам, яго ведаюць на Берасцейшчыне і ў краіне як самабытнага журналіста, знакамітага пісьменніка (у яго творчай скарбонцы паэтычныя і празаічныя творы, эсэ пра сяброў-аднадумцаў па літаратурным пяры, адзначаныя высокімі ўзнагародамі). Матуля Вольгі Людміла Канстанцінаўна ўсё жыццё прысвяціла працы ў раёнцы: спачатку дыктарам радыё, а затым – адказным сакратаром.
Інтэлігентнасць, павагу і пашану да літаратурнага слова Вольга, вядома, набыла найперш у сям’і. Яе любімымі прадметамі ў школе былі беларуская і руская мовы і літаратуры. І цяпер яна шмат чытае паэтычных твораў, з захапленнем успамінае ўрокі, якія вяла Святлана Міхайлаўна Пасталюк, удзячна ёй за прафесійнасць і сумленны падыход да вучняў.
Пра што толькі не мараць дзяўчынкі-старшакласніцы! Здымацца ў кіно, дарыць здароўе людзям, навучаць дзетак за школьнай партай… Такія мары былі ўласцівы і Вользе. Апошні школьны год прадвызначыў яе выбар.
Пасля заканчэння СШ № 3 у Жабінцы Вольга паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, дзе некалі на філалагічным факультэце вучыліся яе бацькі. Праўда, выбрала сабе больш сучасную спецыяльнасць “Псіхалогія”. Пазней закончыла яшчэ філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымала спецыяльнасць “Эканамічная дзейнасць”.
– Мне пашанцавала з працай, – расказвае Вольга Рэбякеўша. – З тэрытарыльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання псіхолаг перайшла ў іншы калектыў, і дырэктар Раіса Макараўна Мышкавец прапанавала гэтую пасаду мне. Так з той пары і займаюся псіхалагічнай дзейнасцю. Пасада гэтая адносіцца да аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і дзённага знаходжання людзей пажылага ўзросту, якім загадвае Валянціна Лясковіч. З намі ў “адной камандзе” таксама Іна Шыбут – спецыяліст па спецыяльнай рабоце.
А цяпер колькі слоў пра справы аддзялення. Летась, напрыклад, да яго спецыялістаў было 1530 зваротаў. Жабінкаўцы прыходзілі на прыём, атрымлівалі кансультацыі па тэлефоне, у тым ліку і псіхалагічнага накірунку, чатыры інваліды па зроку прайшлі рэабілітацыю, працуюць клубы і гурткі па інтарэсах, клас па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці пенсіянераў. У полі зроку аддзялення рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях”, працуе міжведамасны савет па аказанні дапамогі ахвярам насілля ў сям’і, многія іншыя сацыяльныя праблемы.
Мінулы год для псіхолага Вольгі Рэбякеўша ў прафесійным плане быў вельмі плённым і прынёс пэўныя набыткі: паводле атэстацыі ёй прысвоена першая кваліфікацыйная катэгорыя. На базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізуецца ініцыятыва “Шлях да даўгалецця” сумесна з раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання ветэранаў у рамках праекта ЕС-ААН. Выйгрыш гранта склаў 5970 долараў ЗША.
Ініцыятыва накіравана на павышэнне фізічнай актыўнасці пажылых людзей шляхам заняткаў іх рознымі відамі спорту (лыжная і скандынаўская хадзьба, язда на веласіпедах, заняткі спартыўнага гуртка “Гімнастыка”). Вольга Аляксан-драўна з’яўляецца яе каардынатарам. Дарэчы, у 2012 годзе яна была каардынатарам праекта “Сувязная нітка пакаленняў”. Грашовы грант таксама па-ступіў з-за мяжы, былі закуплены камп’ютары. Яшчэ псіхолаг праводзіць заняткі ў Старасельскай сярэдняй школе, вядзе клубы для малодшых школьнікаў “Развівайка”, для сярэдніх класаў – “Падлетак”, для старшакласнікаў – “Будучы сем’янін”. У раёнцы яна вядзе рубрыку “Бацькоўскі ўніверсітэт”, з’яўляецца сябрам камісіі па справах непаўнагадовых пры райвыканкаме, удзельнічае ў выкананні міжведамасных планаў па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўнагадовых, вядзе індывідуальныя прыёмы паводле праблем дзіцяча-бацькоўскіх адносін, актыўна ўзаемадзейнічае з сацыяльна-педагагічным цэнтрам, дапамагае псіхалагічна маладым інвалідам, з імі ў яе наладжаны цесны кантакт.
– Гэтыя людзі самі прыхо-дзяць да мяне, – расказвае Вольга Аляксандраўна. – Адчу-
ваюць маю ветлівасць і ўважлівасць, зычлівасць
да кожнай асобы. Спецыялісты нашага аддзялення стараюцца аказаць кожнаму жабін-каўцу неабходную якасную сацыяльную дапамогу, паміж намі пануе ўзаемавыручка.
Дырэктар цэнтра Раіса Мышкавец зазначыла, што Вольга Рэбякеўша – спецыяліст па прызванні, яна сумленная, дапытлівая, карпатлівая, перспектыўная, дапамагае калегам, да кліентаў у яе індывідуальны падыход. Дый наогул, паводле слоў дырэктара ТЦСАН, тут працуюць толькі прафесіяналы.
Падчас размовы Вольга Аляксандраўна падкрэслівала, што свой патэнцыял рэалізуе дзякуючы нястомнай працы і падтрымцы кіраўніцтва цэнтра і калег, бо ўсе працуюць на агульны вынік, а інакш нельга.
Яе шчырымі дарадцамі ў паўсядзённым жыцці былі і застаюцца родныя – сапраўдныя беларускія інтэлігенты. Паводле думкі Вольгі, інтэлігентнасць – гэта стрыманасць, ураўнаважанасць, удумлівасць, тактоўнасць у размовах, уменне разумець музыку, літаратуру…
Яна лічыць, што ідэальных людзей наогул не бывае. У сваім мужы Руслане яна цэніць мудрасць, адукаванасць, паважлівыя адносіны да яе і наогул да людзей. Ён майстар, любую працу можа выканаць.
Натхненне і станоўчыя эмоцыі Вольга бярэ ад добрых спраў для людзей, якім дапамагае, і спа-дзяецца: дабро да яе вернецца.
На думку маёй
гераіні, псіхолаг павінен быць апты-містам, упэўненым ва ўласных сілах, ветлівым і ўважлівым, умець адчуваць эмоцыі пацыента, аднолькава адносіцца да ўсіх людзей з улікам іх індывідуальных асаблівасцей, умець разгаварыць кліента, быць псіхічна ураўнаважаным. Усімі гэтымі якасцямі Вольга Рэбякеўша валодае ў поўнай меры.
Лідзія ІВАНІХІНА.
На здымку: псіхолаг раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольга РЭБЯКЕЎША.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бываючы ў цэнтры Жабінкі, часта сустракаюся з Вольгай Рэбякеўша (Каско), якая працуе псіхолагам у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика