2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Віншаванне мясцовай улады
02.04.2018
—
Разное
|
Дарагія сябры!
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. У Саюзнай дзяржавы ёсць трывалая аснова - багатая духоўная і культурная спадчына, маштабны эканамічны патэнцыял супрацоўніцтва, разгалінаваныя міжасобасныя сувязі. Сумеснымі намаганнямі мы беражліва захоўваем і перадаем нашчадкам памяць аб вялікіх здзяйсненнях пакалення пераможцаў. Разам стараемся супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі гісторыі і прыніжэння значнасці іх беспрэцэдэнтнага подзвігу. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць. Шмат гадоў прайшло з моманту падпісання першага беларуска-расійскага інтэграцыйнага дагавора. Гэта быў час складаны, але вельмі прадуктыўны і багаты на добрыя справы. У нашых краін ёсць безумоўнае разуменне неабходнасці далейшага развіцця саюзнага будаўніцтва і, самае галоўнае, бачанне яго перспектыў. Упэўнены, што непарушная дружба, узаемныя давер і разуменне заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на абраным шляху. Сардэчна жадаем усім, хто жыве ў нашым агульным доме, мірнага неба над галавой, прадуктыўнай працы, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя, дасягнення пастаўленых мэтаў. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|