Слова свяшчэнніка. Рэха трагедыі ў Кемераве. 21.by

Слова свяшчэнніка. Рэха трагедыі ў Кемераве

05.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Не уповай, душе моя на телесное здравие и на скоромимоходящую красоту, видиши бо, яко сильнии и младии умирают; но возопий: помилуй мя, Христе Боже недостойнаго».                                                              

(Покаянный канон ко Господу нашему Иисусу Христу)

25 сакавіка ў Кемераве адбылася страшная трагедыя. Зямны смутак яшчэ не хутка прытупіцца ў сэрцах тых, чые родныя і блізкія загінулі, калі наогул прытупіцца. Нашы сэрцы могуць толькі памаліцца: вечная памяць загінуўшым.

Зразумела адно: улады павінны скрупулёзна даследаваць прычыны трагедыі, знайсці не крайніх, а вінаватых. А нам лепш пагаварыць пра сябе, усвядоміць простую ісціну: у кожнай трагедыі частка віны ляжыць на кожным з нас. Не дзяржава вінавата, а кожны грамадзянін: калі з нечым нязгодныя, а маўчым, згаджаемся, знаходзячы нейкую карысць і выгаду. Віна ляжыць на нас як грамадзянах зямной Айчыны і прычасніках Нябеснай Айчыны. З кожнага з нас спытаецца, як мы жылі на гэтай зямлі. Зямля прыме нашы целы, а вось ці прыме нас Нябесная Айчына?

У сучасным свеце, у якім мы жывём, ёсць адна жудасная ўстаноўка: бяры ад жыцця ўсё, атрымлівай асалоду з ліхвой, думай толькі аб задавальненнях, усе вытворцы думаюць аб тваім камфорце. Са свядомасці чалавека выцясняецца памяць аб смерці.

Усе мерапрыемствы, звязаныя з жыццём чалавека, праводзяцца шумна і размашыста. Нагадаем, чаго больш за ўсё жадаюць чалавеку. Практычна ўсе пажаданні пачынаюцца з моцнага здароўя. Аднак ці ёсць у гэтым карысць, калі ў чалавека з выдатным здароўем зусім адсутнічае сумленне? Далей звычайна жадаюць быць багатым. Пытанне: ці прынясе карысць багацце, нажытае несумленна? Часта жадаюць службовага росту. Можа, і добрае пажаданне, але, ведаючы свае здольнасці і магчымасці, лепш своечасова адмовіцца ад таго, што не пацягнеш. Наступным ідзе пажаданне доўгіх гадоў жыцця. І зноў жа: у чым сэнс і карысць гэтых пражытых гадоў, калі яны напоўнены злосцю, зайздрасцю, падманам.

Мы выдатна засвоілі свецкі этыкет віншаванняў. Аднак жыццё іншае. Для таго каб убачыць увесь малюнак, патрэбна выдзеліць са свайго свабоднага часу хвіліну для візіту да хворых анкалагічнага цэнтра, наведаць пражываючых у доме састарэлых і часцей бываць на могілках. Менавіта на могілках, у цішы і спакоі, прыходзіць усведамленне таго, што многія дзесяцігоддзі пражыты ўпустую. І кожны мінулы дзень на гэтай зямлі набліжае другую дату на ўласнай магільнай пліце.

Уручаюцца ўзнагароды за духоўнае адраджэнне. Аднак праблема ў тым, што мы не спяшаемся адраджацца. Нам лёгка прысвоіць тайком чужое, чым дабіцца жаданага сваёй працай, украсці і вынесці што-небудзь з работы і знайсці апраўданне, маўляў, усе так робяць. Нам лягчэй сварыцца і разводзіцца, чым любіць, распуснічаць і выразаць сваіх жа дзяцей абортамі. Нам лягчэй брыдкасловіць, чым праявіць вытрымку. Яркі прыклад, як дарослыя дзядзькі паліваюць адзін аднаго сатанінскай мацяршчынай у камп’ютарных гульнях. Маладое пакаленне падражае дарослым.

Мы хочам нажыцца любой цаной, памром, аднак не скінем цаны. Прадаючы дом ці машыну, хочам узяць даражэй. Яшчэ і радуемся, калі хітрасцю скрылі недахопы. Мы не здольныя быць чэснымі і шчырымі ў адносінах адзін да аднаго.

Затое, усе знаходзяць крайніх: вінавата школа, вінавата армія, вінавата грамадства, вінавата ўлада і дзяржава. Не. Вінаваты кожны з нас. Вінаваты ў тым, што ўласны смурод свайго розуму лічым духмянасцю нябёсаў. Калі прачнецца сумленне, калі ўспомнім пра Бога, калі пачнём вучыцца хоць бы малейшаму ўстрыманню – тады толькі што-небудзь зменіцца.

Калі Крыж Галгофы стане для нас важней за нашы мімалётныя радасці і задавальненні, калі кожны з нас на сваім грамадскім месцы будзе дзейнічаць па сумленні, калі запаведзі Госпада будуць пакладзены ў сэрца і розум – тады мы зрушым з мёртвай кропкі. Віна за тое, што адбываецца ў грамадстве, ляжыць на кожным з нас.

Свяшчэннік Георгій КУР’ЯН,клірык кафедральнага сабора святой праведнай Ганны г. Стоўбцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не уповай, душе моя на телесное здравие и на скоромимоходящую красоту, видиши бо, яко сильнии и младии умирают; но возопий: помилуй мя, Христе Боже...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика