Асвяціўся звонам аграгарадок
05.04.2018
—
Разное
|
Першага красавіка праваслаўныя вернікі святкавалі Вербніцу, ці Уваход Гасподні ў Іерусалім. Прыйшлі вернікі і ў храм Святой Жыватворнай Троіцы ў аграгарадку Бабунічы. У гэта дзень чалавек прыходзіць у храм, каб памаліцца, прыняць удзел у Чароўнай Літургіі, абрадзе асвячэння букецікаў вярбы, проста парадавацца прыгажосці прыемнага вясновага дня. А вярба – знак адраджэння прыроды пасля працяглай зімы. У гэты дзень сёлета адбылася доўгачаканая падзея ў жыцці бабуніцкага храма – асвячэнне званоў. Чын асвячэння быў здзейснены іерэем Сергіем Капітанам. У малітвах гучалі прашэнні пра тое, каб праз звон вернікі заахвочваліся да малітвы, каб звонам адганяліся няшчасці і непагадзь. Айцец Сергій акрапіў званы святой вадой. Званы былі ўзняты на званіцу, адкуль упершыню пачуўся іх голас, адкуль цяпер ён будзе збіраць да службы вернікаў. Іерэй Сергій Капітан сказаў: “Гэта было лепшае рашэнне для нашага храма: паспець да Вялікадня! Званы былі падораны храму і дастаўлены з Варонежа, які славіцца сваімі майстрамі па вырабе званоў з высокай якасцю гучання і меладычнасцю. Выкананы з класічнай звонавай бронзы, упрыгожаны арнаментамі. У старажытнасці набожныя хрысціяне называлі перазвон царкоўных званоў “голасам Божым”, які таямніча ўздзейнічае на душу чалавека, мяняючы яго думкі, пачуцці, волю, ачышчае і наладжвае на малітоўныя зносіны са Стваральнікам. Нарэшце і наш храм мае гэты дзіўны голас. І кожны раз з гучаннем асвячоных сёння званоў будуць узносіцца да Бога малітвы за ўсіх тых, хто ахвяраваў, хто дапамагаў і хто маліўся пра добрую справу”. Пад святочны звон, з галінкамі вярбы дарослыя і дзеці пайшлі дадому, ахопленыя пачуццём гонару, што сталі саўдзельнікамі знамянальнай падзеі. Нездарма кажуць, храм – гэта малітва ў камені, а званы – гэта малітва ў гуку. І людзі здаўна заўважылі, што званы сваёй музыкай асвячаюць прастору на шмат кіламетраў навокал. Па інфармацыі Тураўскай епархіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першага красавіка праваслаўныя вернікі святкавалі Вербніцу, ці Уваход Гасподні ў Іерусалім. Прыйшлі вернікі і ў храм Святой Жыватворнай Троіцы ў аграгарадку...
|
|