8 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі). 21.by

8 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

05.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 красавіка – Вялікдзень
(па календары праваслаўнай канфесіі)

Дарагія землякі!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя добрыя віншаванні з вялікім праваслаўным святам – Вялікаднем!
Уваскрэсенне Хрыстова сімвалізуе ўрачыстасць  сапраўдных духоўных каштоўнасцяў: міласэрнасці, справядлівасці, дабра і сапраўднай веры. Яно  робіць наш свет больш духоўным і чыстым, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
З добрай весткай пра Уваскрэсенне Ісуса Хрыста прыходзіць у нашы дамы вера ў цуды, стварэнне і адраджэнне, перамогу жыцця над смерцю, дабра на цёмнымі сіламі. Вясновае абуджэнне прыроды сімвалізуе новы віток жыцця, абуджае ў душах самыя светлыя пачуцці і памкненні.
Няхай у кожным доме на Шуміліншчыне за шчодрым велікодным сталом збяруцца дружныя сем’і, людзі старэйшага пакалення будуць заўсёды атулены клопатам і ўвагай блізкіх, а дзеці нашы растуць у любові і разуменні. Няхай дабро і дабрабыт пануюць на нашай малой радзіме, а ўпэўненасць у заўтрашнім дні аб’яднае нашы намаганні і натхняе на новыя справы і здзяйсненні.
Няхай ваша сэрца заўсёды знаходзіцца ў радасці, думкі – у добрай разважнасці, цела – у здароўі, а лёс – у промнях міласэрнасці Усявышняга!
Надрукавана ў №27 ад 06.04.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі) Дарагія землякі! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце самыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика