5 гераіняў беларускай літаратуры, якія вас здзівяць
08.04.2018 08:42
—
Разное
|
У беларускай літаратуры хапае незвычайных жаночых вобразаў: самастойных, моцных, дзёрзкіх і натуральных. Менавіта пра такіх распавяла паэтка і перакладчыца Юлія Цімафеева ў межах праекту «БелЛіт: Мабільны гід», а мы падзелiмся гэтым з вамi ў сенняшним матэрыяле.
Хто ж з гераінь беларускай літаратуры можа паламаць вашыя стэрэатыпы? Смелая і авантурная лекарка XVIII стагоддзя Саламея Пільштынова з уласных мемуараў «Аватуры майго жыццё»Чытаючы гэтую кнігу, цяжка паверыць, што ўсе гэтыя падзеі на самой справе адбываліся з Саламеяй Пільштыновай. Няўжо гэтыя дзіўныя ператрусы могуць быць сапраўдным чалавечым жыццём? Галоўная гераіня, яна ж аўтарка, здзіўляе сваім жыццяпісам, біяграфіяй і, увогуле, стылем жыцця. А гэтае жыццё было фенаменальным для жанчын XVIII стагоддзя. Настолькі яно авантурнае і нават трошку вар’яцкае, «без мазгоў». Лёгка паверыць у тое, што мемуары Саламеі - проста фальсіфікацыя. Уся даступная нам сёння інфармацыя пра аўтарку вядомая ад яе самой. Саламея Регіна Пільштынова з сям'і Русецкіх нарадзілася ў сям'і збяднелага шляхціча на Навагрудчыне. У 14 гадоў аддалі замуж бацькі за доктара, і маладая сям’я з’ехала ў Стамбул, дзе яе муж меў практыку. Спачатку Саламея назірала за тым, што рабіў муж. Яна была кемлівая і ўважлівая, і ўжо з 15−16 гадоў лячыла людзей. Ужо ў 17 гадоў яна займела ўласную практыку і пачала працаваць доктаркай. Акрамя лекавання людзей, Саламея была вялікая вандроўніца і аб’ехала ўсю Еўропу. Лячыла ў Вене, Нясвіжы, Стамбуле, Босніі, Пецярбургу. Усяго ў Саламеі Пільштыновай было тры мужа. Кожнага з іх яна ўтрымлівала за кошт сваёй лекарскай практыкі. Прычым спансавала не толькі іхнае харчаванне, але яшчэ і цацкі. У адказ жа ад каханых мужчын Саламея атрымлівала здрады. Апошняе, што пра яе вядома: яна вярнулася са Стамбула і накіравалася ў паломніцтва ў Святую зямлю. Што адбылося са славутай авантурніцай надалей — невядома. Матрыярх адной менскай сям'і Бабароза з кнігі Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы»Твор лаўрэата першай прэміі Гедройца Паўла Касцюкевіча можна назваць беларускай сямейнай сагай. Аповед ідзе ад асобы хлопчыка (праўнука) Ігара Качуні. Але сапраўднай «здзіўляючай» гераіняй там з’яўляецца ягоная прабабуля Бабароза. У Бабарозы чырвоныя пазногці, што пастаянна падкрэслівае аўтар, а яе набліжэнне прымушае трымцець нават электрычныя лямпачкі. Бабароза нарадзілася ў Гатава і на момант дзеянняў рамана ёй 109 гадоў. Бацькі яе назвалі Руфь, яна не ўмее ані чытаць, ані пісаць. Але расла ў набожнай сям'і і таму выдатна ведае Біблію. Калі ў 20-ыя гады Руфь перасялілася з мужам у Менск (тады яшчэ паўгабрэйскі), ёй памянялі імя і яна стала Розай. Яна ведае, як стаць габрэйкай, калі нават не мае ні воднай кроплі габрэйскай крыві. Зазначым, што раман «План Бабарозы» — гратэскавы, і таму біяграфіі персанажаў носяць гратэскавае адценне. Чым і здзіўляюць чытачоў. Хуліганка Босая з раману Альгерда Бахарэвіча «Белая муха, забойца мужчын»Альгерда Бахарэвіча справядліва можна назваць аўтарам першага про-феміністычнага раману ў беларускай літаратуры. У «Белай мухе, забойцы мужчын» майстэрскі спалучаюцца элементы баявіка, трылеру, гісторыі кахання. Галоўная гераіня, Босая, — яна ж кіраўніца банды, якая захоплівае турыстаў ў адным з беларускіх замкаў. Разам у бандзе дзяўчаты з не менш каларытнымі прозвішчамі: Аленькі Цвяточак, не-Мона Ліза, Джэк Патрашыцель. У кожнай з іх свая крыўда і свая траўма. Існуе містычна-турыстычная легенда: каля гэтага замку жыве прывід дзяўчыны Ганны, якую шляхцюк хацеў спакусіць, але яна адмовiлася. Ён спалiў яе жыўцом, i Ганна cтала прывідам. Дзяўчаты вырашаюць застацца тут на тры ночы, каб вызваліць душу Ганны, а паралельна захапляюць замак. Гэта раман пра жаночы гвалт, які адбыўся да ўсіх інтэрнт-флэшмобаў. Іншы важны лейтматыў раману: праблемы, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сучаснасці. Закранаецца і пытанне жанчын у гісторыі. Жаночая банда супрацьстаіць стэрэатыпам і імкнецца аднавіць гістарычную справядліваць. Студэнтка шведскай школы, якая апісвае жыццё ў іншай краіне без прыўкрас у аўтобіяграфічнай кнізе Анкі Упалы «На заснежаны востраў»Беларуская літаратарка Анка Упала ў гэтым рамане шчыра і без жадання падабацца апісала сваё жыццё, толькi змяніла імёны. Галоўная гераіня Алена, ёй 35 гадоў, яна не замужам, прыязджае ў Стакгольм, каб жыць у інтрнаце для дарослых і вучыць шведскую мову. Кніга падзелена на тры часткі, кожная з якіх мае працягласць па 3 месяцы. Такая адлегласць невыпадковая: менавіта столькі дазволена знаходзіцца на тэрыторыі Шенгену беларусам. Алена не хоча прыкідвацца лепей, чым ёсць. Яна можа падавацца занадта наіўнай, занадта катэгарычнай. Паступова гэта пачынае нас падкупаць. Кніга таксама раскрывае і праблемы інтэграцыі ў іншае грамадства. З аднаго боку гераіню гняце адсутнасць прыватнасці, але i робіць няшчаснай адсутнасць кантактаў. У кнізе можна пабачыць закрытасць шведскага грамадства. Гэта адна з прычын, чаму гераіня пачынае сябраваць з мігранткамі з Эфіопіі, Самалі, Сірыі. Важнай лініяй становіцца ксенафобія, якая праўляецца ў размовах маці з дачкой — тая перажывае, што Алена не можа знайсці сябе «белых» сябровак. «На заснежаны востраў» паказвае як мы, ўсе людзі, падобныя. Самая загадкавая гераіня нашага спісу — беларуская мова з аднайменнага вершу паэткі Вальжыны МортТак, апошняя гераіня ў нашым спісе — беларуская мова. Юлія Цімафеева абрала яе нездарма. Самое слова «мова» ў беларускай мове жаночага роду. Яно цягне за сабой цэлы ланцужок вобразаў: зямля, краіна, маці. Нават сказаць «мамин язык» не атрымліваецца, а вось «матчына мова» гучыць значна лагодней. «Твая мова такая маленькая, што яшчэ й размаўляць не ўмее», — наўпрост піша Вальжына ў вершы. Яна бярэ гэты вобраз жанчыны і маці і даводзіць яго практычна да абсурду. У яе інтэрпрэтацыі вобраз беларускай мовы — пасіўны, прыгнечаны, але безумоўна прыгожы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускай літаратуры хапае незвычайных жаночых вобразаў: самастойных, моцных, дзёрзкіх і натуральных. |
|