Урачыстаcць Божай Міласэрнасці святкавалі ў воранаўскім санктуарыі. 21.by

Урачыстаcць Божай Міласэрнасці святкавалі ў воранаўскім санктуарыі

08.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2792

У другую Велікодную нядзелю каталіцкі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Аднаму з касцёлаў у нашым раёне, а менавіта Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея ў Воранаве ўжо два гады дадзены тытул Санктуарыя Божай Міласэрнасці.


IMG_2725

Сёння тут упершыню адбыўся фэст. На сумесную малітву сабраліся не толькі вернікі з Воранаўшчыны, але і госці з іншых дэканатаў дыяцэзіі і нават з суседняй Літвы, а таксама мясцовыя ўлады, прыехалі святары з ордэна Палатынаў, якія тут нарадзіліся. Урачыстую святую імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Пасля набажэнства святары і вернікі прайшлі ва ўрачыстай працэсіі. Пасля адбылося адмысловае набажэнства  — Акт адданя Божай Міласэрнасці. На завяршэнне свята біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў парафіянам і святарам, каб сённяшні фэст з кожным годам набіраў усё большую моц і ў Воранава з’язджаліся і зыходзіліся шматлікія пілігрымы, якія будуць славіць Божую Міласэрнасць. Таксама павіншаваў праваслаўных веруючых са Светлай Пасхай.

Сапраўдную асалоду ад музыкі і спеваў у гонар Бога атрымалі тыя, хто застаўся на канцэрт моладзевага хрысціянскага гурту “Рыбы”.

Падрабязней чытайце ў наступным нумары раёнкі.

Наталля Івуць.

Фота аўтара.


IMG_2736

IMG_2738

IMG_2745

IMG_2753

IMG_2768

IMG_2783

IMG_2792

IMG_2800

IMG_2816

IMG_2819

IMG_2857

IMG_2888

IMG_2908

IMG_2929

IMG_2934

IMG_2951

IMG_2973

IMG_3000

IMG_3007

IMG_3009

IMG_3035

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У другую Велікодную нядзелю каталіцкі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Аднаму з касцёлаў у нашым раёне, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика