Мінская школьніца з загіпсаванай нагой зламала другую нагу на паламаных арэлях. 21.by

Мінская школьніца з загіпсаванай нагой зламала другую нагу на паламаных арэлях

12.04.2018 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота Надзеі Мацяс для tut.by

Васьмігадовая мінская школьніца атрымала пералом нагі, калі вырашыла пагайдацца на арэлях у двары, піша tut.by.

На пачатку красавіка ў Ангеліны знайшлі расколіну пальца на правай назе і наклалі гіпс. Кожны дзень мама выносіла яе на вуліцу: дзяўчынка сядзела на лаўцы або крыху гойдалася на арэлях. 10 красавіка, па словах маці, дзяўчынка села на арэлі, а тыя праз нейкі час проста абрынуліся. "Дачка пашкодзіла здаровую левую нагу, правую выратаваў гіпс. Зараз сама перасоўвацца не можа", — распавядае мінчанка Надзея Мацяс. Маці кажа, што мацаванні на арэлях абарваліся з двух бакоў, бо праіржавелі. 

Пакуль сям'я з дзяўчынкай была ў лякарні, турнікі на пляцоўцы абцягнулі чырвонай стужкай, а двое арэляў паспелі зрэзаць. Сям'я Мацяс кажа, што яны не хочуць кампенсацыі, але жадаюць, каб навялі парадак.

Пасля інцыдэнту дадому да сям'і Мацяс зазірнулі супрацоўнікі ЖЭС: яны паабяцалі новыя горкі ў двары, а пакуль параілі хадзіць у іншыя двары. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Надзеі Мацяс для tut.by Васьмігадовая мінская школьніца атрымала пералом нагі, калі вырашыла пагайдацца на арэлях у двары, піша tut.by. На пачатку красавіка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика