Бяспека на вадаёмах. 21.by

Бяспека на вадаёмах

18.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягвае заставацца актуальным пытанне бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных суднаў.

У 2017 годзе зафіксавана 16 няшчасных выпадкаў на вадзе, у якіх загінулі дзевяць чалавек. У цэлым за навігацыйны перыяд 2017 года ў рэспубліцы выяўлена 2212 правапарушэнняў. Важнай умовай бяспекі з’яўляецца строгае выкананне правіл эксплуатацыі маламерных суднаў. Цана бяспекі – чалавечае жыццё. Пры выхадзе на ваду важна заўсёды апранаць выратавальную камізэльку.

Не дапускаюцца да эксплуатацыі незарэгістраваныя маламерныя судны, якія належаць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічнага агляду, а таксама судны з парушэннем нормаў аснашчэння і камплектацыі.

У 2018 годзе Стаўбцоўскім участкам Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах будуць праводзіцца прыёмы грамадзян у г. Стоўбцы (вуліца Сацыялістычная, 40-а) па серадах і суботах (без выезду на раён) з 08.00 да 13.00.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з маламернымі суднамі, звяртайцеся ў Стаўбцоўскі ўчастак Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (тэл. 8-029-930-72-33, 4-25-58, з 08.00 да 13.00).

Андрэй ГРЫНЁК,інспектар Стаўбцоўскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягвае заставацца актуальным пытанне бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных суднаў. У 2017 годзе зафіксавана 16 няшчасных выпадкаў на вадзе, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика