Шырокія трасы і вузкія сцежкі рэгіёну
02.05.2018
—
Разное
|
Шматлікія сустрэчы з насельніцтвам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, асабістыя прыёмы грамадзян дэпутатамі не абыходзяцца без абмеркавання стану дарог Петрыкаўшчыны. Асабліва цяжка “выходзяць” дарогі пасля зімы. Гэта адчуваюць не толькі аўтамабілісты, але і пешаходы. Мы звярнуліся да спецыялістаў камунальнай і дарожнай службаў, каб даведацца, што рэальна з запланаваных мерапрыемстваў па рамонце вулічна-дарожнага пакрыцця будзе выканана ў 2018 годзе. Як паведамілі ў КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, на ўтрыманне і рамонт дарог на бягучы год выдаткавана 90 820 рублёў бюджэтных сродкаў. Па падліках, названай сумы сродкаў хопіць толькі на ямачны рамонт дарог. ДРБУ-112 у праграму работ па ўтрыманні і бягучым рамонце мясцовых аўтамабільных дарог унеслі 5 кіламетраў дарогі Петрыкаў-Капцэвічы, Пціч-Петрыкаў-Жыткавічы – 8 кіламетраў, Ляскавічы-Капцэвічы – 5 кіламетраў. Плануецца адрамантаваць каля двух кіламетраў аўтамабільнай дарогі пад’езду ад трасы М-10 да Мышанкі. Рамонтныя работы мяркуюцца і на аўтадарозе Мазыр-Петрыкаў – крыху больш за два кіламетры. На 240 кіламетрах дарог будзе адноўлена разметка. Як паведаміла планава-эканамічная служба дарожнай арганізацыі, на бягучыя рамонты выдаткавана звыш мільёна рублёў. На ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог – 1,4 мільёна. І. АЛЯКСАНДРАВА, фота А. ГУСЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматлікія сустрэчы з насельніцтвам інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, асабістыя прыёмы грамадзян дэпутатамі не абыходзяцца без абмеркавання стану дарог...
|
|