Брастаўчанін вываліўся з акна сёмага паверха. 21.by

Брастаўчанін вываліўся з акна сёмага паверха

10.05.2018 21:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Брэсце загінуў мужчына, які вываліўся з акна сёмага паверху. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагічны інцыдэнт адбыўся 10 траўня каля 17.00 на вуліцы Рабінавай. 47-гадовага мужчыну, які зваліўся з акна ўласнай кватэры на сёмым паверсе, знайшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі. Яны адразу паведамілі пра здарэнне на лінію 102 і выклікалі "хуткую дапамогу". Мужчына быў яшчэ жывы.

Медыкі спрабавалі рэанімаваць брастаўчаніна, але безвынікова. Па дарозе ў лякарню мужчына памёр.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Вядома, што мужчына жыў адзін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Брэсце загінуў мужчына, які вываліўся з акна сёмага паверху. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика