У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся МАЗы, загінуў дарожны рабочы
23.05.2018 16:28
—
Разное
|
Фота: У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся аўтамабілі МАЗ, загінуў дарожны рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў 11:25 у аўторак, 22 траўня, на аўтадарозе Віцебск — Мінск. Каля вёскі Бачэйкава праводзіліся дарожна-рамонтныя працы, там на праезнай частцы стаяў МАЗ "Віцебскаўтадора", абазначаны спецыяльнымі дарожнымі знакамі і ўключанымі пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру. З ім сутыкнуўся іншы МАЗ, якім кіраваў 56-гадовы мужчына. Ад удару МАЗ "Віцебскаўтадора" адкінула наперад і ён наехаў на майстра, які там стаяў. Ад атрыманых траўмаў 47-гадовы мужчына прамёр на месцы здарэння. 30-гадовы кіроўца не пацярпеў, Следчы камітэт распачаў у дачыненні 56-гадовага кіроўцы МАЗа, крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Адзначаецца, што абодва вадзіцелі былі цвярозыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://sk.gov.by У Бешанковіцкім раёне сутыкнуліся аўтамабілі МАЗ, загінуў дарожны рабочы. Трагічнае здарэнне адбылося ў 11:25 у аўторак, 22 траўня, на аўтадарозе...
|
|