Юнкоры з Маладзечна лепшыя ў краіне. 21.by

Юнкоры з Маладзечна лепшыя ў краіне

24.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» часопіс «Народная асвета» падвёў вынікі конкурсу юных журналістаў «Спроба пяра».

Ангеліна Пятроўская, Ірына Бубнова, Карына Міклушыс.
Ангеліна Пятроўская, Ірына Бубнова, Карына Міклушыс. "Маладзечанская газета"

Лепшым школьным друкаваным выданнем краіны прызнана «Маладзёжная газета» маладзечанскай гімназіі №7. Трэцяе месца – у юнкораў СШ №11, якія выпускаюць газету «Каманда №11». Аўтары матэрыялаў — навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Менавіта тут школьнікі спасцігаюць сакрэты журналісцкай прафесіі. Аднак перамога ў такім прадстаўнічым рэспубліканскім конкурсе стала магчымай дзякуючы арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы адміністрацыі гэтых навучальных устаноў.

Акрамя таго, лепшай газетай у сістэме дадатковай адукацыі стала газета «Маладзік» нашага цэнтра творчасці, якую разам са сваімі выхаванцамі выпускае кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Школа журналістыкі» Наталля Шульжыцкая. Яе навучэнкі Ірына Бубнова, Арына Вярхоўская, Ангеліна Пятроў-
ская і Карына Міклушыс перамаглі ў конкурсе «Юнкор года» і ўзнагароджаны граматамі газеты «Переходный возраст».  

Конкурс штогод праходзіць у рамках фестывалю школьнай прэсы «Пунсовыя ветразі».

Фота: архіў ЦТДіМ «МАЛАДЗІК».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На XXII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «СМІ ў Беларусі» часопіс «Народная асвета» падвёў вынікі конкурсу юных журналістаў «Спроба пяра». Лепшым школьным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика