Жыццё даецца толькі раз…. 21.by

Жыццё даецца толькі раз…

29.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article3974.jpg

З пачатку бягучага года ў нашым раёне 8 чалавек закончылі жыццё самагубствам – сем мужчын і адна жанчына. Самаму маладому з іх было каля 18 гадоў. Гэтыя дадзеныя не могуць не насцярожваць: за ўвесь мінулы год у нашым раёне было зафіксавана дзевяць падобных фактаў, а тут ужо восем самагубстваў, хаця прайшло пяць месяцаў з пачатку года.

 

Назіраецца рост гібелі людзей ад алкагольных атручэнняў – ужо 6 чалавек з пачатку года. Значна павялічылася колькасць людзей, якія загінулі ў выпадку пажараў.

 

Па кожным факце падобнай, так бы мовіць, неабавязковай гібелі людзей супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта праводзіцца праверка. І амаль кожны раз следчыя сутыкаюцца з фактам: чалавек не даражыў жыццём і, увогуле, не мог знайсці сябе ў гэтым жыцці, вёў асацыяльны лад жыцця, не працаваў нідзе.

 

Лічу, што вышэйзгаданыя лічбы павінны засмуціць кожнага з нас, прымусіць задумацца. Івацэвіцкі раён па насельніцтву не самы вялікі, можна сказаць, што мы тут усе адзін аднаго ведаем (асабліва ў сельскай мясцовасці). Добра бачым, як хтосьці дэградуе, співаецца і пры гэтым не заўсёды спяшаемся дапамагчы. Родныя людзі, органы ўлады (найперш сельсаветы), медыкі не павінны пакідаць па-за ўвагай такіх людзей. Часам такому “згубленаму” чалавеку трэба проста выгаварыцца, каб зняць цяжар з душы, ім можна дапамагчы з кадзіроўкай, – карацей, важна паспяшаць зрабіць усё, каб чалавек убачыў свет у канцы тунэля…

Вадзім ЛІШКО, начальнік Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 З пачатку бягучага года ў нашым раёне 8 чалавек закончылі жыццё самагубствам – сем мужчын і адна жанчына.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика