Два мужчыны на Быхаўшчыне парэзалі колы на 22 аўтамабілях. 21.by

Два мужчыны на Быхаўшчыне парэзалі колы на 22 аўтамабілях

01.06.2018 18:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.mogilev.by

28 траўня ў Быхаўскі РАУС паступіла адразу шэсць аднатыпных заяваў ад жыхароў вёскі Гадылёва. Яны скардзіліся, што ў ноч з 27-га на 28 траўня на іх аўтамабілях былі парэзаныя шыны, піша прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Агледзеўшы месца здарэння, следча-аператыўная група выявіла, што шыны былі парэзаныя на 22 аўтамабілях на трох вуліцах вёскі Гадылёва.

На працягу сутак міліцыянты затрымалі двух падазраваных. Гэта былі 54-гадовы і 34-гадовы мясцовыя жыхары. Паведамляецца, што мужчыны, выпіўшы, з хуліганскіх меркаванняў парэзалі нажом шыны аўтамабіляў. Дарэчы, адзін з іх, каб адвесці ад сябе падазрэнні, спусціў шыны і на сваім аўто.

На абодвух Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за хуліганства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.mogilev.by 28 траўня ў Быхаўскі РАУС паступіла адразу шэсць аднатыпных заяваў ад жыхароў вёскі Гадылёва. Яны скардзіліся, што ў ноч з 27-га на 28 траўня на іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика