У Шчучыне ў паліклініцы згарэў рэнтген-кабінет. 21.by

У Шчучыне ў паліклініцы згарэў рэнтген-кабінет

02.06.2018 12:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Шчучыне на пажары ў паліклініцы эвакуявалі 109 чалавек. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня каля 20.00 у паліклініцы пры раённай лякарні. Там загарэўся рэнтген-кабінет.

У выніку пажару знішчаная ўстаноўка для фотахімічнай апрацоўкі рэнтгенаўскіх стужак “Рэнекс УФОРП-2” расійскай вытворчасці, 2007 года выпуску. Таксама пашкоджаная праявачная машына для апрацоўкі рэнтгенаўскіх стужак Colenta Mediphot 900E аўстрыйскай вытворчасці, 2016 года выпуску. Закураныя сцены і столь у кабінеце.

Ніхто з персаналу і наведнікаў паліклінікі не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што гэта мало быць кароткае замыканне электраправодкі ўстаноўкі “Рэнекс”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Шчучыне на пажары ў паліклініцы эвакуявалі 109 чалавек. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інцыдэнт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика