Падзеі і здарэнні. 21.by

Падзеі і здарэнні

03.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, столькі ж адзнак – аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Ягор Паплаўскі, Вераніка Пятроўская, Цімафей Горлаў, двайняты Саітгарэевы – Дамір і Эвяліна, Макар Борыс, Ганна Віцько, Дар’я Лапко, Дзмітрый Клімовіч, Данііл Лёсік і Багдан Ключнік.

Зямны шлях закончыўся для 34-х жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне лазні ў Мікалаеўшчыне. Прычына высвятляецца.

Міліцыяй зарэгістраваны 130 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы, у двух з іх устаноўлены падазроныя. Веласіпед знік з пад’езда дома ў Наваколасаве, а ў Раёўшчыне – з падворка. У Мікалаеўшчыне грамадзянін незаконна захоўваў вінтоўку ТОЗ-8М і 17 патронаў.

Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету затрыманы жыхар раёна, які без дазвольных дакументаў нарыхтаваў у Апечкаўскім лясніцтве 18 м3 драўніны (знішчыў 75 дрэў). Шкода навакольнаму асяроддзю перасягнула 550 рублёў (кампенсавана ў добраахвотным парадку). Пратакол складзены таксама ў адносінах да жыхара Мінска, які на тэрыторыі Акінчыцкага лясніцтва займаўся незаконным паляваннем з дапамогай 26-ці петляў. Абодвум парушальнікам пагражае штраф да 50 базавых велічынь.

Пракуратурай раёна вынесена прадпісанне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства пры ажыццяўленні выканаўчымі і распарадчымі органамі ўладальніцкага нагляду: у ААТ «Стаўбцоўскі РКБА» і ААТ «Мінаблаўтатранс» службовыя асобы райвыканкама, прызначаныя на пасады прадстаўнікоў дзяржавы, ажыццяўлялі свае паўнамоцтвы без праходжання спецыяльнай падрыхтоўкі і атэстацыі.

ДАІ выявіла 115 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра п’яных вадзіцеляў і дзевяць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 21 недысцыплінаваны пешаход. Зафіксавана шэсць ДТЗ. У адной з аварый пацярпеў веласіпедыст.

«Хуткая» атрымала 246 выклікаў, у прыватнасці сем зваротаў у экстранную службу былі да асоб з алкагольным ап’яненнем, пяць – з алергічнай рэакцыяй на ўкусы шэршняў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАГСам зарэгістраваны па раёне чатыры шлюбы, столькі ж адзнак – аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 11 маленькіх жыхароў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика