Славутыя землякі Пiншчыны. Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч. 21.by

Славутыя землякі Пiншчыны. Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч

12.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Анатолий Михайлович ХвисевичАнатоль Міхайлавіч  Хвісевіч, мастак  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцель інтэр’ераў, жывапісец

Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951 года ў вёсцы Стахавічы Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1973 годзе скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

З 1976 года Анатоль Хвісевіч працуе на брэсцкім камбінаце «Мастацтва». Займаецца манументальна-дэкаратыўным, станкавым жывапісам (вітраж, мазаіка), працуе ў вобласці праектавання і афармлення інтэр’ераў адміністратыўных і грамадскіх будынкаў.

Асноўныя творы А. Хвісевіча: роспісы «Кароль і світа» ў інтэрнаце ўніверсітэта, «Бязмежжа» ў атэлье «Алёнка», вітражы ў Доме грамадзянскіх абрадаў (усе ў Брэсце); мазаіка «Раніца» на фасадзе Дома культуры саўгаса «Парахонскі»; вітражы ў Дамах культуры калгасаў «Рассвет» і «Ліпаўскі»; афармленне інтэр’ераў у Дамах культуры г. Жабінка, г. Івацэвічы і в. Лінова Пружанскага раёна, Лядовага палаца г. Пружаны, музея касманаўтыкі ў в. Тамашоўцы Брэсцкага раёна; жывапісныя палотны «Сон», «У бары», «Маці», «Двое», «Натхненне», «Партрэт Уладзіміра Высоцкага» і інш.

Анатоль Міхайлавіч з’яўляецца адным з аўтараў мастацкага праекта «Сядзіба Нямцэвічаў у в. Скокі Брэсцкага раёна» (2010). У будынку ХIХ стагоддзя створаны гiсторыка-мемарыяльны музей, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй роду Нямцэвiчаў.

З 1994 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. Пастаянны ўдзельнік мастацкіх выстаў. Яго творы знаходзяцца ў музеях Брэста і ўласных калекцыях Беларусі, Францыі, Германіі, Польшчы, Італіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Анатоль Міхайлавіч  Хвісевіч, мастак  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцель інтэр’ераў, жывапісец Анатоль Міхайлавіч Хвісевіч нарадзіўся 30 мая 1951...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика