30 мая бягучага года адбыўся 43 з’езд грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». У ходзе яго правядзення былі падведзены вынікі, вызначаны накірункі дзейнасці, абраны новыя кіруючыя органы.
Якімі задумкамі жыве сёння Карэліцкая раённая арганізацыя ГА «БРСМ», журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавіўся ў першага сакратара Яўгенія ПАРХАМОВІЧА.
— Ва ўсе часы праца была ў пашане і на слыху. Якія меры прадпрымаюцца арганізацыяй па працаўладкаванні моладзі раёна на лета?
— Мы арганізавалі работу раённага штаба працоўных спраў, дапамагаем з працаўладкаваннем моладзі ў саставе студэнцкіх атрадаў, а таксама ў індывідуальным працаўладкаванні.
У 2018 годзе рабочыя месцы для моладзі прадаставяць 10 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, а таксама РУП ЖКГ і дзіцячы аздараўленчы лагер «Вясёлка».
На дадзены момант закончылі працоўны семестр два студэнцкія атрады агульнай колькасцю 45 чалавек у СВК «Маяк-Заполле» і КСУП «Цырын-Агра». Плануецца працаўладкаваць яшчэ не менш 150 чалавек.
— Патрыятычнае выхаванне — адзін з прыярытэтных накірункаў маладзёжнай арганізацыі. Як працуеце ў гэтым плане?
— Пашыраецца работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі ў форме адкрытых дыялогаў, круглых сталоў, іншых форм з мэтай захавання традыцый і культурных каштоўнасцей, а таксама прыцягнення моладзі ў сацыяльна значныя справы.
Акрамя таго, восенню гэтага года пройдзе конкурс «100 ідэй для Беларусі», на які прадставіць свае праекты самая таленавітая моладзь раёна.
Актывізуецца работа маладзёжнай інфармацыйнай групы, створанай з мэтай прамых зносін з моладдзю непасрэдна на прадпрыемствах, арганізацыях, СВК, выяўлення праблем сацыяльна-бытавога, асабістага характару, далейшага іх вырашэння.
— Сёння шмат гаворыцца і пішацца пра захаванне здаровага ладу жыцця. Што ў гэтым накірунку чакае дзяўчат і юнакоў раёна?
— У летні перыяд пройдуць спаборніцтвы па дваравых відах спорту, прадоўжыцца работа ў галіне прафілактыкі негатыўных з’яў у цесным узаемадзеянні з РАНС, РАУС, установамі аховы здароўя, камісіяй па справах непаўналетніх.
— Якія пачатыя справы будуць прадоўжаны?
— Па-першае, прадоўжыцца работа валанцёрскіх атрадаў руху «Добрае сэрца» і маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Па-другое, Карэліцкі раённы камітэт «БРСМ» прыкладзе ўсе намаганні дзеля далейшага развіцця партнёрскіх зносін з канструктыўнымі грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь.
— Якой своеасаблівай навіной хочаце падзяліцца з нагоды Дня моладзі з чытачамі раёнкі і ў першую чаргу з дзяўчатамі і юнакамі Карэліччыны?
— У 2018 годзе Карэліцкі раён падключыўся да праграмы «Маладзёжны білет — твая сацыяльная падтрымка!». Пачынаючы з чэрвеня ўступаючым у рады ГА «БРСМ» выдаецца білет новага ўзору — маладзёжны білет. Білет новага ўзору дазваляе, акрамя пацвярджэння членства ў ГА «БРСМ», карыстацца сістэмай лаяльнасці гандлёвых і сэрвісных кампаній, якія ўваходзяць у партнёрскую сетку Autohelp, а таксама прымаць удзел у эксклюзіўных акцыях як у Мінску і абласных цэнтрах, так і ў невялікіх населеных пунктах па ўсёй Беларусі. Важна тое, што членскі білет ГА «БРСМ» «старога» ўзору не згубіць сілу. А па жаданні яго можна замяніць на новы. Падрабязней пазнаёміцца з праграмай «Маладзёжны білет — твая сацыяльная падтрымка!», а таксама даведацца аб сістэме скідак можна на сайце