На святы міліцыя ўзмацняе меры бяспекі. 21.by

На святы міліцыя ўзмацняе меры бяспекі

30.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аддзел унутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама паведамляе, што ў сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, меры бяспекі будуць узмоцненыя.

Так, уваход грамадзян на ўсе масавыя мерапрыемствы будзе ажыццяўляцца пасля праверкі іх ручной паклажы і асабістага дагляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На свяце будзе забаронена знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Забараняецца праносіць прадметы, прыстасаваныя для прычынення цялесных пашкоджанняў, шкляную, металічную тару, спіртныя і слабаалкагольныя напоі, піратэхніку. Грувасткую ручную паклажу пакіньце дома.
Дапускаецца праносіць прахаладжальныя напоі ў пластмасавай празрыстай упакоўцы ёмістасцю не больш за 1 літр.
Прапускныя пункты будуць арганізаваныя на падыходах да месцаў правядзення святочных мерапрыемстваў. Гэта сусветная практыка. Галоўная задача — забяспечыць бяспеку людзей, правесці мерапрыемствы ў нармальнай, спакойнай абстаноўцы. Каб ажыццявіць увесь комплекс мер бяспекі, сіл і сродкаў у праваахоўных органаў дастаткова. Але неабходны падтрымка і разуменне саміх грамадзян.
Акрамя таго, каб кожны жадаючы своечасова трапіў да пачатку мерапрыемства, якое яго цікавіць, настойліва раім прыйсці загадзя — такім чынам удасца пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах.
Распіванне спіртных напояў, дробнае хуліганства, назойлівае чаплянне да грамадзян і іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забароненыя і будуць спыняцца. Парушальнікаў прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.
Грамадзянам, якія знайшлі падазроныя прадметы, сталі сведкамі ці ахвярамі правапарушэння, рэкамендуецца неадкладна паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэл. 102 або звярнуцца да бліжэйшага супрацоўніка міліцыі.

Віктар КІРЫЕНКА, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС падпалкоўнік міліцыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аддзел унутраных спраў Чэрвеньскага райвыканкама паведамляе, што ў сувязі са святочнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика