Детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» принял вторую смену отдыхающих (фото+видео). 21.by

Детский оздоровительный лагерь «Вясёлка» принял вторую смену отдыхающих (фото+видео)

07.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Новыя знаёмствы, вопыт самастойнага жыцця, спартыўныя перамогі і паходы, раскрыццё самых нечаканых талентаў і здольнасцей – аб такім адпачынку можна толькі марыць. Усе гэтыя мары становяцца рэальнасцю ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”.

Пасля заканчэння першай змены 79 юных карэліччан вярнуліся дадому з самымі лепшымі ўражаннямі аб летнім адпачынку. І вось ізноў дзіцячы лагер напоўніўся дзіцячымі ўсмешкамі і гоманам. 4 ліпеня надоўга застанецца ў памяці 129 хлопчыкаў і дзяўчынак: менавіта ў гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё другой змены.


– У лагер дзеці прыехалі 1 ліпеня. За тры дні яны ўжо добра асвоіліся, пазнаёміліся, нават пасябравалі, – падзялілася начальнік лагера Наталля Мікалаеўна Адамушка. – Для другой змены абраны ваенна-патрыятычны накірунак. Вельмі сімвалічна, што нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці — прыпала на пачатак дзіцячага адпачынку ў лагеры: у нас прайшоў своеасаблівы парад, дзеці прынялі ўдзел у флэш-мобе і спелі дзяржаўны гімн усе разам. Яшчэ шмат патрыятычных мерапрыемстваў, якія будуць прысвечаны Году малой радзімы, запланавана на бліжэйшыя 14 дзён.



Усе дзеці, якія атрымаюць асалоду ад летняга адпачынку ў лагеры падчас другой змены, – вучні школ раёна. Удзельнікі Карэліцкага спартыўнага клуба “Белы тыгр”, пераможцы шматлікіх спаборніцтваў Ягор Сякач і Аляксей Дораш, лаўрэат творчага фестывалю-конкурсу “Талісман поспеху” Платон Комар, Станіслаў Макарчык, які заняў пераможнае месца на абласным конкурсе “Школа бяспекі”, – вось толькі некаторыя таленавітыя, творчыя і спартыўныя юныя карэліччане, якія прыехалі ў дзіцячы лагер “Вясёлка” за здароўем і станоўчымі эмоцыямі, каб дасягнуць у новым навучальным годзе яшчэ большых поспехаў.


Павіншаваць дзяцей з пачаткам другой змены прыехаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, які адзначыў, што ў дзіцячым лагеры створаны ўсе неабходныя ўмовы для якаснага адпачынку дзяцей: распрацавана высокакаларыйнае вітаміннае меню, прадугледжана насычаная праграма мерапрыемстваў, вялікая ўвага ўдзяляецца бяспецы дзяцей.

Аксана ЯНУШ.

Фота і відэа аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя знаёмствы, вопыт самастойнага жыцця, спартыўныя перамогі і паходы, раскрыццё самых нечаканых талентаў і здольнасцей – аб такім адпачынку можна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика