Кобрынскія актывісты БРСМ павіншавалі шэсць маладых мам. 21.by

Кобрынскія актывісты БРСМ павіншавалі шэсць маладых мам

09.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кобрынскія актывісты БРСМ на чале з першым сакратаром РК ГА “БРСМ” Марынай Паляводай наведалі радзільны дом, дзе павіншавалі шэсць маладых мам, дзеці якіх нарадзіліся напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Маленькія, з ружовымі шчочкамі, жыхары Кобрыншчыны ціхенька сапяць кірпатымі носікамі ў сваіх калысках. Зараз іх задача – добра есці, моцна спаць і радаваць бацькоў. Але хто ведае, можа праз дзясяткі гадоў менавіта гэтыя сведкі дзяржаўнага свята праславяць нашу радзіму далёка за яе межамі. А нагадваць аб роднай зямлі і аб тым, што іх нараджэнне прыйшлося на святочную дату, будзе першая ў жыцці распашонка-вышыванка.






– Нашы продкі верылі ў моц вышытага на адзенні арнаменту, – тлумачыць такі незвычайны падарунак Марына Палявода. – Таму спадзяюся, што распашонкі стануць для немаўлятак сапраўдным абярэгам.

Матулям таксама ўручылі падарункі – кубачкі з арнаментам і кветкі. Белыя ружы як сімвал чысціні і дабрыні прынеслі ў палаты святочны і радасны настрой.

Ксенія ПАЛЬТО.

НА ЗДЫМКУ аўтара: актывісты БРСМ віншуюць жанчын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кобрынскія актывісты БРСМ павіншавалі шэсць маладых мам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика