Высакародныя алені выпушчаны на волю. 21.by

Высакародныя алені выпушчаны на волю

16.07.2018 — Разное | Клiч Радзiмы  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Клiч Радзiмы

Высакародныя алені выпушчаны на волюЗначная падзея адбылася нядаўна ў прадстаўнікоў  Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў – на волю ў дзікую прыроду выпушчаны  высакародныя алені, якія былі завезены на тэрыторыю нашага раёна на пачатку бягучага года.Нагадаем жыхарам раёна, што купілі іх за сродкі ад уплаты дзяржпошліны на права палявання ў 2017 годзе па Віцебскай вобласці, калі было прынята рашэнне, што тэрыторыя стварэння новай папуляцыі высакароднага аленя будзе размяшчацца ў паляўнічых угоддзях, арандаваных Шаркаўшчынскай раённай арганізацыйнай  структурай “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Гэта  тэрыторыя Дзісненскага і Браслаўскага лясных масіваў. 10 студзеня з Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў новы вальер было завезена 50 галоў аленя высакароднага , у ліку якіх 3 самцы, 18 самак, 29 сегалеткаў (маладняку).

У спецыяльным вальеры агульнай плошчай 15 гектараў, што размешчаны непадалёку ад вёскі Дзікева, жывёлы утрымліваліся са студзеня – за гэты час яны змаглі адаптавацца , а паляўнічыя раёна зрабілі ўсё магчымае, каб жывёлы паспяхова перажылі зіму, адаптаваліся да жыцця на новай тэрыторыі, а  іх колькасць не зменшылася.

-Нашы мясцовыя паляўнічыя пад кіраўніцтвам старшынь Германавіцкага і Лужкаўскага паляўнічых калектываў Івана Станіслававіча Байкоўскага і Віктара Анатольевіча Паляка выканалі вялікі аб’ём работы: уладкавалі надзейны вальер для ўтрымання жывёлы, з пачатку года кармілі яе і даглядалі, ажыццяўлялі кантроль за тым, каб людзі ці жывёлы не пашкодзілі вальер,а таксама праводзілі аблавы на ваўкоў паблізу тэрыторыі ўтрымання аленя высакароднага,-паведаміў вядучы паляўніцтвазнавец Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Алег Аляксандравіч Селях.-Так гэтай зімой, непадалёку ад месца знаходжання вальера, паляўнічымі раёна знішчаны 3 пары ваўкоў. З трох вывадкаў шэрых драпежнікаў вырастаюць, у сярэднім,  каля 15 ваўкоў. А гэта, безумоўна,рэальная  пагроза для аленяў, якіх паляўнічыя раёна імкнуцца ўсімі сіламі захаваць. Ператрымка ў вальеры дазволіла жывёлам паспяхова перажыць самы складаны перыяд – зіму, яны падраслі і зараз цалкам прыстасаваліся да незалежнага ад чалавека жыцця. Хоць, па-ранейшаму, мы будзем працягваць назіраць за імі.

Адна з галоўных задач паляўнічых Віцебшчыны, па словах вядучага паляўніцтвазнаўца Алега Селяха,– аднавіць папуляцыю аленя высакароднага, каб гэта прыгожая жывёла не была рэдкім відам у нашых лясах і не знаходзілася пад пагрозай знішчэння. Шаркаўшчынская раённая арганізацыя паляўнічых  і рыбаловаў  адна з першых у вобласці  паспяхова ажыццявіла маштабную работу, каб алень выскародны паспяхова прыжыўся ў лясных угоддзях нашай мясцовасці. Пры гэтым увасобіць  гэтыя планы ў жыццё было б немагчыма без падтрымкі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае  таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, Віцебскай абласной арганізацыі гэтага таварыства і яго старшыні Сяргея Валянцінавіча Радненкі, старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака,  начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івана Іванавіча Міхалёнка, землеупарадкавальнай службы райвыканкама, Шаркаўшчынскай раённай ветэрынарнай станцыі, некаторых  іншых зацікаўленых структур.

Алені выпушчаны на волю, але работа паляўнічых на гэтым не скончылася. Каб колькасць гэтых жывёл, якія на сённяшні дзень занесены ў Чырвоную кнігу, у дзікай прыродзе павялічвалася, паляўнічымі раёна актыўна праводзіцца адстрэл драпежнікаў. Мінулай зімой прадстаўнікамі Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў адстрэлены 21 дарослы воўк. Гэта работа па ўрэгуляванні колькасці драпежнікаў будзе актыўна працягвацца і надалей. Станоўчы рэзультат бачны, і  самі паляўнічыя, як  нашага так  і суседніх раёнаў,   імкнуцца прыкласці максімум намаганняў, каб рассяленню аленя высакароднага ў лясах нашай мясцовасці не пагражаў ні чалавек, ні драпежнік.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

ФОТА Валерыя КАВАЛЁНКА і аўтараВысакародныя алені выпушчаны на волю Высакародныя алені выпушчаны на волюВысакародныя алені выпушчаны на волюВысакародныя алені выпушчаны на волю Высакародныя алені выпушчаны на волю Высакародныя алені выпушчаны на волюВысакародныя алені выпушчаны на волю

Оставить комментарий

 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

  • кардиган вязаный мужской в butik.ru
© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика