Беларусы адкрыты для дружбы з усім светам
18.07.2018
—
Разное
|
Удзел у «Славянскім базары» прадстаўнікоў больш як 40 краін пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». «Цяперашні форум сабраў у Віцебску прадстаўнікоў больш як сарака краін. Акрамя бліжэйшых суседзяў да нас прыехалі госці з Вялікабрытаніі, Канады, Паўночнай Карэі, Егіпта, Калумбіі і Гвінеі. Што несумненна пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам, талерантнасць славянскіх народаў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у Беларусі рады сустракаць замежных гасцей, прымаць у сваю вялікую фестывальную сям’ю ўсіх, хто едзе з чыстымі думкамі і добрымі намерамі. «І мы шчаслівыя, што з кожным годам такіх людзей становіцца толькі больш, а іх знаёмства з Беларуссю прадаўжаецца таксама ў іншых гарадах і рэгіёнах», – заявіў Прэзідэнт. Але дакладна можна сказаць, што галоўная канцэртная пляцоўка форуму стала для многіх артыстаў родным домам. Месцам, дзе заўсёды ўтульна адчуваюць сябе ўсе – і пастаянныя госці, ужо вядомыя выканаўцы, і дэбютанты», – звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Тут заўсёды пануе ўнікальная атмасфера міжнацыянальнай дружбы, якая існуе па-за дзяржаўнымі межамі, па-за палітычнымі і рэлігійнымі поглядамі і перакананнямі. Віцебскі фестываль служыць самым высакародным мэтам», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з году ў год «Славянскі базар» напаўняе летняе жыццё Віцебска музычнымі рытмамі, ператварае пейзажы горада над Дзвіной у вялікую творчую майстэрню, дзе мастакі адкрываюць для гасцей фестывалю свет старажытных і сучасных традыцый народнага мастацтва. «Мінулае і сучаснае не толькі ў культуры, але і ў лёсе людзей сплятаюцца тут разам, робяць гэту падзею блізкай для ўсіх, хто разумее прыроду духоўнай роднасці, ведае свае карані і шануе нацыянальную спадчыну», – сказаў Прэзідэнт. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, не выпадкова гісторыя фестывалю пачалася тады, калі завяршылася палітычнае жыццё дзяржавы, якая дзесяцігоддзямі аб’ядноўвала многія народы ў адну сям’ю. «І там, дзе палітыкі правялі дзяржаўныя межы, людзі знайшлі самы просты, стагоддзямі правераны спосаб захаваць добрыя, цяпер ужо суседскія адносіны – праз культурныя сувязі. На Віцебскай зямлі зарадзілася традыцыя, якая зноў змацавала славянскі свет мелодыяй любімых песень, гучаннем дзіўных галасоў, паэзіяй і музыкай душы вядомых усім аўтараў і выканаўцаў», – нагадаў беларускі лідар. Захаванае адзінства, давер і ўзаемная падтрымка народаў сталі сапраўднай апорай у станаўленні і развіцці маладых суверэнных дзяржаў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Міжнародны конкурс не толькі сабраў разам блізкіх людзей, але і прыцягнуў увагу таленавітых артыстаў з іншых куткоў зямнога шара. «Прадстаўнікі многіх краін і кантынентаў у розныя гады ўпрыгожвалі і напаўнялі музычны марафон вельмі глыбокім сэнсам, – адзначыў Прэзідэнт. – «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення» – гэта жыццесцвярджальная ідэя, закладзеная ў канцэпцыю «Славянскага базару» ў год яго заснавання, і сёння застаецца вельмі актуальнай і сучаснай». Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады на ўрачыстым адкрыцці XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Іх уладальнікамі сталі народны артыст Расіі кампазітар Алег Іваноў, аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Расіі дырыжора Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры Расіі Аляксандра Шаніна, а таксама народны артыст Савецкага Саюза балетмайстар Валянцін Елізар’еў. Прэміі Саюзнай дзяржавы прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і ўручаюцца адзін раз у два гады. Упершыню прэмія была прысуджана ў 2002 годзе. Традыцыйна яна ўручаецца старшынёй Вышэйшага дзяржсавета, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час цырымоніі адкрыцця фестывалю. 13 ліпеня на «Славянскім базары ў Віцебску» прайшоў Дзень Саюзнай дзяржавы. У гала-канцэрце «Саюзная дзяржава запрашае…», які адбыўся на сцэне Летняга амфітэатра, прыняў удзел аркестр «Фанограф-Сімфа-Джаз» пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна з удзелам папулярных выканаўцаў, фіналістаў тэлевізійных праектаў і міжнародных фестываляў. БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзел у «Славянскім базары» прадстаўнікоў больш як 40 краін пацвярджае душэўную шчодрасць беларусаў, гасцінных і адкрытых для дружбы з усім светам. Аб гэтым... |
|